нашы кнігі

Маё сэрца скача ды смяецца

Pagecount: 130
Language: Belarusian

Гэта кніга пра Дзюнэ.

Так, пра дзяўчынку, якая заўжды шчаслівая.

Але ў той дзень Дзюна сядзела за сваёй партай у класе і глядзела на пустое месца побач.

На месца, дзе раней сядзела яе найлепшая сяброўка Эла-Фрыда, перад тым як з’ехала ў Нарчопінг.

З таго часу нікому нельга было сядзець там, бо дзе ж тады будзе сядзець Эла-Фрыда, калі вернецца?

– Эла-Фрыда не вернецца, – казала спадарыня настаўніца.

– Вы не можаце ведаць дакладна, – ціха адказвала Дзюнэ.

Яна ніколі не пераставала спадзявацца і верыць, нават калі ўсё здавалася безнадзейным…