нашы кнігі
Мама Му ў басейне
Мама Му стаяла з роварам на дарозе. Крумкач сеў на стырно.
– Ка-а-ар, Мама Му, і што ты тут робіш?
– Прывітанне, Крумкач! Мы з Лінай едзем у басейн. Уяўляеш, там можна праехацца ў трубе, а яшчэ атрымаць сапраўдны медаль!
– Аёечкі, ушчыкніце мяне за пёркі! Каровы ж не атрымліваюць медалёў. Каровы не катаюцца па трубах, бо могуць у іх захраснуць!!