нашы кнігі

Мама Му прыбірае

Pagecount: 26
Language: Belarusian

– Я назбірала кветак і працерла пыл на падваконні. Не ўсе каровы могуць гэта рабіць.

– Рабіць што? – запытаўся Крумкач.

– Прыбіраць ў кароўніку, – спакойна патлумачыла Мама Му.

 -Прыбіраць?! – абурыўся Крумкач. – Ушчыкніце мяне за пёркі! Ты крыху паматляла хвастом. І гэта па-твойму, прыбіраць?