нашы кнігі

Мама Му на санках

Pagecount: 26
Language: Belarusian

Мама Му звалілася і забурылася ў снег.
Яна стала падобнай да вялізнага снежнага кома з рагамі.
Калі прыбег Крумкач, Мама Му ляжала на снезе і смяялася.
Крумкач склаў крылы на грудзях і злосна зірнуў на Маму Му.

-Ты пазбівала ўсе калкі, – сказаў ён. – Усе!
– Было весела, – засмяялася Мама Му.
– Ты падскочыла на трампліне, – працягваў Крумкач. – Дзіўна, што санкі перакуліліся не адразу.
– Весялей за ўсё было падаць, – сказала Мама Му.