нашы кнігі

Мама Му на арэлях

Pagecount: 26
Language: Belarusian

– Ты ж карова, Мама Му, – сказаў Крумкач. – Дзіўная, вядома, але карова. А каровы. Не. Гушкаюцца.

– Так, – адказала Мама Му. – Вельмі шкада, што каровы не гушкаюцца на арэлях.

– Шкада?! – закрычаў Крумкач. – КАР! Каровы пасвяцца на лузе. Адпачываюць, жуюць, вылупіўшы вочы. А потым яны ідуць у кароўнік, і там іх дояць. І яны гэтым задаволеныя.

– А ты быў бы задаволены, Крумкач? – запыталася Мама Му.

– Я – не! – абурыўся Крумкач. – Я ж Крумкач!

– Вось і я таксама не задаволеная, – сказала Мама Му.