нашы кнігі
Каляды ў Булербю
На Каляды тут, у Булербю, вельмі весела!
Асабліва добра вераб’ям, бо мы робім і выстаўляем ім калядныя снапкі з зернем. І снегірам таксама. Ды іншым маленькім галодным птушачкам.
За дзень да Калядаў мы выпраўляемся ў лес і прывозім ялінкі. Чатыры ялінкі едуць на санках у Булербю: адна на Паўночны Двор, адна на Сярэдні і адна на Паўднёвы. І адна маленькая яліначка для дзядулі.
Паўсюль пахне імбірным печывам, духмяны водар вісіць па-над усёй нашай вёскай Булербю.