хто мы?
Выдавецтва Koska, – маленькае беларускае выдавецтва, якое выдае дзіцячую літаратуру на беларускай мове. Выдавецтва было заснаванае ў Менску ў 2018 годзе. За гэты час у перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі Юі Вісландэр, Свэна Нурдквіста, Астрыд Ліндгрэн, Ульфа Старка, Сары Лундберг, Эмы Адбоге, Роўз Лагеркранц, Стыяна Холе і іншых.
На гэтай старонцы вы зможаце набыць кнігі, якія выходзілі ў выдавецтве, у электронным выглядзе і чытаць іх разам са сваімі дзеткамі на тэлефонах, планшэтах і кампутарах з любой кропкі свету.
Няхай добрых кніг для дзяцей па-беларуску будзе больш!