
Юля Цімафеева
Юля Цімафеева – беларуская паэтка і перакладчыца. Аўтарка чатырох зборнікаў паэзіі і дакументальнай кнігі “Мінскі дзённік”, напісанай па-ангельску. У перакладзе Юлі Цімафеевай з ангельскай з’явіліся паэтычныя зборнікі Ўолта Ўітмэна, Стывена Крэйна, Іллі Камінскага (у супрацы з Вальжынай Морт), з нямецкай – Паўля Цэлана, з нарвежскай – дзіцячыя кнігі Стыяна Холе і Маі Лундэ. Пераклады Юлі Цімафеевай увайшлі ў зборнік вершаў акадскай жрыцы Энхедуанны (ІІІ тысячагоддзе да н.э.). Адна з заснавальніц інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, які выходзіў у Беларусі ў 2009-2020 гадах. Лаўрэатка прэміі Карласа Шэрмана за пераклад выбранай паэзіі Стывена Крэйна. З 2020 года жыве за межамі Беларусі.