
Foto: Caroline Andersson Renaud
Ульф Старк
Ульф Старк нарадзіўся 12 ліпеня 1944 года ў Стакгольме, у Швецыі і памёр 13 чэрвеня 2017 года.
Шведскі пісьменнік і сцэнарыст. Першая кніга для дзяцей была надрукаваная ў 1975 годзе. У 1984 годзе вырашыў цалкам прысвяціць сябе дзіцячай літаратуры.
Ульф Старк з’яўляецца адным з самых вядомых дзіцячых пісьменнікаў Швецыі. Ён піша проста і паэтычна, вельмі часта апісваючы сітуацыі з нашага штодзённага жыцця. Ён стварае свае сусветы смутку і радасці, любові, мар і жаданняў, заўсёды пішучы з неверагодным гумарам.
Творы Ульфа Старка перакладзены на многія мовы свету.
Лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій. У 2000 годзе Міжнароднае журы прэміі Х.К. Андэрсэна адзначыла яго працу асаблівым дыпломам.
У выдавецтве Koska, выходзіла кніга вершаў Ульфа Старка “Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас” з ілюстрацыямі Лінды Бундэстам у перакладзе са шведскай мовы Алесі Башарымавай.