Foto: Roine Karlsson
Astrid Lindgren
Астрыд Ліндгрэн нарадзілася 14 лістапада 1907 года на хутары Нэс ля горада Вімербю ў правінцыі Смоланд у Швецыі і памерла 28 студзеня 2022 года ў сваім доме па вуліцы Далагатан у Стакгольме.
Астрыд Ліндгрэн напісала больш за 75 кніг для дзяцей, якія прадаюцца мільённымі тыражамі па ўсім свеце і перакладзеныя больш чым на 100 моваў.
Піпі Доўгаяпанчоха, Эміль з Лёнэбергі, Браты Ільвінае Сэрца, Дзеці з Булербю, Мадзікен, Міа, мой Міа, Роня, Карлсан… Мільёны дзяцей і дарослых ва ўсім свеце любяць гэтых персанажаў, якія стварыла Астрыд Ліндгрэн.
Астрыд Ліндгрэн была надзвычай рознабаковай аўтаркай, гатовай да эксперыментаў у розных жанрах. У яе творах узнятыя праблемы дабра і зла, дэмакратыі і тыраніі, цудоўнага і рэальнага, узаемаадносін дзіцячай асобы з дарослымі. Яны поўныя гумару і ўвасабляюць дзіцячае, непасрэднае ўспрыманне людзей і свету.
Ідэальныя адносіны дарослых і дзяцей — гэта бязмежнае пытанне, лічыла пісьменніца, але самае галоўнае — «дарослыя не павінны ні пры якіх абставінах абражаць дзяцей словам, а тым больш дзеяннем».
У выдавецтве Koska, выходзілі кнігі Астрыд Ліндгрэн “Каляды ў Булербю” з ілюстрацыямі Ілон Вікланд і “Ліс і гном” з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан у перакладзе са шведскай мовы Надзі Кандрусевіч.