Што такое электронная кніга?

На жаль цяпер выдавецтва Koska, не мае магчымасці выдаваць папяровыя кнігі, якія мы можам чытаць, трымаючы ў руках. Замест гэтага мы робім электронныя кнігі, якія можна набыць на гэтым сайце. Што такое электронная кніга? Шмат у чым гэта тое ж самае, што і папяровая кніга: тут ёсць вокладка, ілюстрацыі і тэкст. Адрознівае электронную кнігу ад папяровай тое, як мы яе чытаем. Мы чытаем электронныя кнігі на нашых тэлефонах, кампутарах ці планшэтах. Электронную кнігу не трэба друкаваць у друкарні ці перасылаць поштай – яна прылятае да нас адразу ж як толькі мы яе набылі!

Як набыць электронную кнігу на гэтым сайце?

Калі вы выбралі электронную кнігу, якую хацелі б набыць, націсніце на кнопку “электронная кніга” і вы трапіце на старонку, з якой зможаце набыць і спампаваць кнігу. Пасля чаго вы зможаце чытаць кнігу на сваіх прыладах разам са сваімі дзеткамі!

Вось так выглядае электронная кніга, калі вы будзеце чытаць яе на планшэце.

 

Як набыць электронную кнігу?

Калі вы націсніце на кнопку “Электронная кніга”, вы трапіце на старонку Google Books, Googles e-book marketplace. Калі вы націснеце на кнопку з коштам кнігі, якая абведзеная ў круг на малюнку, вы зможаце заплаціць за кнігу так, як вам зручна.

Як запампаваць электронную кнігу?

Каб чытаць кнігу на сваім тэлефоне, планшэце ці кампутары, усталюйце прыкладанне Google Play Books. Гэтае прыкладанне бясплатнае, усё што вам трэба – свой Google акаунт.

Знайдзіце электронную кнігу ў сваёй бібліятэцы

Цяпер электронная кніга знаходзіцца ў вашай бібліятэцы! Націсніце на вокладку кнігі, каб пачаць яе чытаць. Кніга будзе знаходзіцца на ўсіх прыладах, на якіх у вас ёсць Google акаунт.

Чытайце кнігу на вашым кампутары

Цяпер кніга будзе знаходзіцца у вашай Google бібліятэцы. Націсніце на вокладку, каб пачаць яе чытаць.

Экспартаваць кнігу ў іншую праграму для чытання

Калі вы хочаце чытаць кнігу праз іншую праграму для чытання электронных кніг, напрыклад Adobe Digital Editions, то проста націсніце на кнопку export экспартаваць.

Пытанні і адказы

Мы адкажам на самае распаўсюджанае пытанне, але калі ў вас ёсць больш пытанняў, калі ласка напішыце нам і мы пастараемся на іх адказаць!

Ці змагу я чытаць электронную кнігу на сваёй прыладзе для чытання электронных кніг?

Нашы кнігі ў асноўным ілюстраваныя кнігі для дзяцей, таму мы раім вам спампоўваць нашы кнігі на прылады, дзе ёсць магчымасць чытаць ілюстраваныя каляровыя кнігі.

Item added to cart.
0 items - 0,00