нашы кнігі
Мама Му на горцы
– Крумкач… а цяпер наша чарга!
– Не! – запярэчыў Крумкач.
– Чаму не? – здзівілася Мама Му.
– Ты ж карова, Мама Му.
– Але горку паставілі тут, побач з нашым лугам. Ну давай, Крумкач, – сказала Мама Му.
– Кар! Гэта ж для дзяцей, Мама Му. Звычайна тут купаюцца дзеці. Дзецям вельмі падабаецца з’язджаць з горкі. Таму яе тут і паставілі. А не таму, што побач ваш луг. Разумееш?
– Хадзем туды, – прапанавала Мама Му.