нашы кнігі
Як Мама Му сустрэла Крумкача
Мама Му пералезла цераз агароджу.
– Ой, птушачка! – здзівілася яна і панюхала.
Пых-пых.
– Няўжо яна памерла?
Птушка села.
– Кар! Што ты РОБІШ? Я зусім ніякая не “птушачка”! Я – Крумкач! Я Крумкач з вялікай літары!
– А я Мама Му з вялікай літары, – прыязна сказала Мама Му і ўсміхнулася.
Вось як Мама Му ўпершыню сустрэлася з Крумкачом.