нашы кнігі
Мама Му, Крумкач і Каляды
Крумкач стаў бегаць туды-сюды па кароўніку.
Раптам ён спыніўся перад носам Мамы Му:
-Што я тут раблю?
– Не ведаю. Ты сказаў: “Калядны вечар…”
– У мяне ж для мяне ніводнага падарунка! У мяне зараз адымуцца крылы!
– Але му-у, як гэта для цябе? Ты дорыш падарункі самому сабе?
Крумкач працягваў бегаць:
– Ну вядома ж, бо інакш у мяне не будзе ніводнага падарунка! Усё, у мяне няма часу, я паляцеў дахаты. Пакуль!