нашы кнігі

Вялікая кніга рэцэптаў Пэтсана і Фіндуса

Pagecount: 53
Language: Belarusian

Фіндус заскочыў на стол, на крыжаванку, якую разгадваў Пэтсан, і сунуў проста пад нос старому нейкую паперку.

– Пэтсан, гэта што? Я знайшоў гэта ў шафе з рондалямі.

– Гэта… рэцэпт дранікаў, – адказаў Пэтсан. – Ён не мусіць валяцца ў шафе.

– Вядома, ты такі неахайны, Пэтсан, – згадзіўся Фіндус. – Ты мусіш сабраць усе свае рысэпты ў адну кнігу, каб глядзець туды, калі мы не ведаем, што будзем есці на вячэру. Сёння, напрыклад, мы хочам дранікі.

– Ага, мы хочам дранікі? Праўда, можна зрабіць дранікі, – сказаў Пэтсан. – Дапаможаш надзерці бульбу?

– Добра, я так і хацеў, – згадзіўся Фіндус. – Але спачатку ты наабіраеш бульбы.

– Фіндус пабег у склеп і прыцягнуў адтуль пяць вялікіх бульбін.

– Запішы ў сваёй кнізе, што будзеш рабіць ты, а што я, – папрасіў Фіндус. – Каб я не парэзаўся ці не апёкся. Яшчэ я не люблю, калі нешта смярдзіць, ці ўсялякае нудоцце.

– Ну-у, сумна нам дакладна не будзе, – заўважыў Пэтсан. – Разам гатаваць весялей.

– Так-так, добра, што ты крышачку дапамагаеш, – згадзіўся Фіндус. – Яйкі я разаб’ю сам. Гэта я дакладна ўмею.