нашы кнігі
Мама Му чытае
Крумкач паглядзеў на Маму Му:
– Эм-м-м… А што гэта ты рабіла ўчора, хацеў бы я ведаць? Ты вярнулася дахаты на МАШЫНЕ!
Мама Му прытуліла да сябе кнігу і заплюшчыла вочы:
– Я была ў БІБЛІТЭЦЫ. Я – чытала, – вымавіла яна, соладка ўздыхнуўшы.
Крумкач абурыўся:
– Каровы не чытаюць кніг! Каровы не ЎМЕЮЦЬ чытаць! Каровы мусяць сядзець у кароўніку! Кар-р!
Крумкач плюхнуўся на зямлю.
– Ну чаму ты не можаш проста займацца звычайнымі справамі? – уздыхнуў ён. – Катацца там на ровары, ці лазіць па дрэвах, ці яшчэ што.
Му, мне так спадабалася чытаць, Крумкач. Калі чытаеш, даведваешся пра што заўгодна!