ілюстрацыя: Эма Адбоге

Вітаем у Koska Books!

Выдавецтва «Коска» — невялікае беларускае выдавецтва, якое выдае дзіцячую літаратуру на беларускай мове.

На гэтай старонцы вы зможаце набыць кнігі, якія выходзілі ў выдавецтве, у электронным выглядзе і чытаць іх разам са сваімі дзеткамі на тэлефонах, планшэтах і кампутарах з любой кропкі свету.

Няхай добрых кніг па-беларуску для дзяцей будзе больш!

нашы кнігі

Навінка!

Мама Му сумуе
Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст

Крумкач пачаў распакоўваць свае рэчы. Ён задаволена пасвістваў.
— Глядзі, Мама Му, я ўзяў сваю коўдру. І падушку, на якой напісана «Крумкач». І талерку, і відэлец, і лыжку. Я думаю пасяліцца ў коміне. Там будзе добра чуваць, калі Ліна пакліча мяне, каб пачаставаць чым-небудзь смачненькім.
— Крумкач, а мы хіба не сябры? — запыталася Мама Му. Крумкач нават не заўважыў, што Мама Му нечым засмучаная.
— Чакай, я толькі зірну, можа, Ліна паклала яшчэ кавалачак піцы. Крумкач вылецеў з кароўніка і знік.

нашы аўтары

Што такое электронная кніга?

Па спасылках вы знойдзеце больш дэтальную інфармацыю пра тое, як чытаць электронныя кнігі ў наступных прыкладаннях

сачыце за намі ў Інстаграме і на Фэйсбуке

Item added to cart.
0 items - 0,00